На заводзе авіяканструктара Сухога ў Маскве ўспыхнуў пажар
5- 24.02.2024, 13:20
- 11,352
![На заводзе авіяканструктара Сухога ў Маскве ўспыхнуў пажар](https://i.c97.org/ai/584946/aux-head-1708770010-20240224_zavod_360.jpg)
Гарыць адзін з ангараў.
Раніцай 24 лютага ў Маскве ўспыхнуў пажар на тэрыторыі завода авіяканструктара Сухога, паведамляе УНІАН.
Расейскія паблікі ў Telegram апублікавалі відэа з месца падзеяў. Паведамляецца, што пажар здарыўся ў адным з ангараў.
Як вядома, прадпрыемства займаецца распрацоўкай, вытворчасцю, маркетынгам, навучаннем лётнага персаналу, пасляпродажным абслугоўваннем баявых і цывільных самалётаў маркі «Су» і «Бэ».