27 лiпеня 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін загадаў здзейсніць жахлівую рэч з эканомікай РФ»

17
«Пуцін загадаў здзейсніць жахлівую рэч з эканомікай РФ»

Расейцы пакуль гэтага не разумеюць.

Эканоміка Расеі ўжо не вывозіць вайну супраць Украіны. Улады рыхтуюцца пусціць пад нож банкаўскую сферу РФ, каб мець магчымасць прадаўжаць агрэсію.

Пра гэта папярэдзіў вядомы расейскі эканаміст Ігар Ліпсіц.

«Адкуль далей браць грошы на “банкет”? Адказ сумны – у насельніцтва! (...) У бізнэсу браць ужо цяжка, бо ён памрэ канчаткова: будуць пустыя паліцы ў крамах, пачнецца рост беспрацоўя… Я чакаю, што ўжо сёлета мы ўбачым працэс мабілізацыі эканомікі… Што гэта будзе азначаць? Пабудаваць новыя ваенныя заводы не атрымаецца, прымусяць цывільныя прадпрыемствы пераходзіць на выпуск ваеннай прадукцыі або кампанентаў для яе. За гэта давядзецца плаціць бюджэту. У цывільнага бізнэсу ўзяць грошы, каб аддаць іх яму ж, не атрымаецца. Адзіным рэзервам застаецца насельніцтва. Насельніцтва Расеі пакуль не разумее, што яно цяпер ляжа на алтар і яго будуць прыносіць у ахвяру богу вайны Арэсу. Гэта ўжо відавочная гісторыя», – расказаў расейскі эксперт.

Ён запэўніў, што схема канфіскацыі сродкаў у насельніцтва ўжо прыдуманая ўладамі РФ. Яе адкрыта агучыў міністр фінансаў краіны Антон Сілуанаў, які заявіў, што ў грамадзянаў РФ нібыта «без справы» ляжаць на банкаўскіх рахунках блізу 40 трлн рублёў.

Праблема ў тым, што гэтыя сродкі вельмі актыўна задзейнічаныя ў расейскай эканоміцы: на іх набытыя аблігацыі, крэдыты.

Калі іх выключаць, банкі Расеі пачнуць сыпацца. І Крэмль, мяркуючы з усяго, гатовы ісці на гэтую ахвяру.

«Гэта не жарты, не агаворка, не вар'яцтва міністра, а гэта зусім выразная сітуацыя: забраць грошы з расейскіх банкаў і перапампаваць іх у бюджэт. Гэта тое, што мы ўбачым у найбліжэйшы час. Гэта, вядома, страшная рэч… Адбудзецца страшны крах, гібель расейскіх банкаў. Гісторыя прыватнага банкаўскага расейскага бізнэсу будзе скончаная… Мы заплацім за фінансаванне расейскай вытворчасці гібеллю расейскіх банкаў», – расказаў Ліпсіц.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках