27 лiпеня 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Італіі абвінаваціла РФ у нападзе ХАМАС на Ізраіль

Прэм'ер Італіі абвінаваціла РФ у нападзе ХАМАС на Ізраіль
ДЖОРДЖА МЕЛОНІ

І заклікала дапамагчы Украіне перамагчы.

Тэрарысты ХАМАС не сталі б нападаць на Ізраіль у кастрычніку летась, калі б Расея не пачала вайну супраць Украіны, выказала меркаванне газеце il giornale прэмʼер-міністр Італіі Джорджа Мелоні.

З ейных слоў, Расея «парушыла» сістэму міжнароднага права, гэта «выклікала рэакцыю на Блізкім Усходзе».

Мелоні заявіла, што дзеянні Расеі мелі «каскадныя наступствы для іншых абласцей свету – ад Блізкага Усходу да Балкан і Афрыкі.

На думку італьянскага прэмʼера, «калі ва Украіне не будзе адноўлена міжнародная законнасць,  канфлікты будуць працягваць размнажацца».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках