27 лiпеня 2024, Субота, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Галоўнае пытанне – чым «падсвятлілі» А-50»

25
«Галоўнае пытанне – чым «падсвятлілі» А-50»

Як менавіта маглі збіць расейскі самалёт над Азоўскім морам.

Сілы абароны маглі паразіць расейскі самалёт А-50У з дапамогай савецкага ЗРК С-200, паведамляе «Украінская праўда». Ці маглі збіць самалёт гэтай сістэмай і ў чым яе асаблівасць, у эфіры Radio NV распавёў вайсковы экспэрт, заснавальнік ДА «Рэактыўная пошта» Павел Нарожны.

Ракету [ЗРК] С-200 у войскі завуць «лятаючы слуп». Гэта такая здаравенная ракета, даўжынёй прыкладна 12 метраў. Яна сапраўды можа ляцець на адлегласць нават больш за 300 кіламетраў. Іншае пытанне – дакладнасці гэтай ракеты.

Галоўнае пытанне – чым падсвятлілі гэты самалёт? Таму што ракеце С-200 трэба навесціся і [зафіксавацца] над цэллю. Нейкі радар павінен увесь час падсвятляць цэль, пакуль ракета да яе ляціць, а яна некалькі хвілін будзе ляцець да цэлі.

Ёсць такая версія, што нейкім чынам, або на надводным дроне, або на нейкім лятучым дроне, запусцілі радар, і гэты радар падсвятліў А-50, і ўжо пасля гэтага быў стрэл ракетай С-200 або некалькімі ракетамі С-200. І такім чынам збілі гэты самалёт. Абсалютна рэальная версія.

Такіх ракетаў С-200 і ў нас на складах даволі шмат, і даволі шмат у нашых хаўруснікаў – у Балгарыі, у Чэхіі і ў іншых краін былога сацлагера. Яны з вялікай радасцю нам іх аддадуць, каб не марнаваць грошы на ўтылізацыю.

Мы бачылі ўдары пераробленымі С-200 і па зямлі ўжо некалькі разоў. Імі білі і па аэрадромах, і былі спробы ўдарыць імі па Крымскім мосце. Таму гэтая версія абсалютна рэалістычная.

Што далей? Па-першае, мы ведаем, што адбылося гэта над Азоўскім морам, там, дзе збілі папярэдні самалёт А-50. Пасля таго вораг не выкарыстоўваў некаторы час А-50 над Азоўскім морам, а яны лёталі над Растовам. Але адлегласць, на якую дастае радар [А-50], – гэта 600 кіламетраў для паветраных цэляў і 300 кіламетраў для наземных цэляў. Відавочна, [гэтага было] недастаткова, калі самалёт знаходзіўся над Азоўскім морам. Яны не могуць дастаць да Херсона, і не ўвесь Данбас нават накрыюць нармальна. Таму яны зноў сталі смялейшымі і запусцілі гэтыя самалёты над Азоўскім морам.

У іх такіх самалётаў да 10 штук. Іх усяго было выраблена за савецкія часы 40 штук. Прыкладна 15 пайшло на экспарт. Яны ёсць, напрыклад, у Індыі, у іншых хаўруснікаў СССР і Расеі. Вырабіць такі новы самалёт яны не ў стане, бо гэта эпоха позняга СССР.

Цяпер, я больш чым упэўнены, у іх няма тэхналогій, каб паўтарыць гэты самалёт. То бок, гэта велізарная страта для расейцаў. Яны не змогуць бачыць паветраныя цэлі – нашы самалёты, яны не змогуць бачыць наземныя цэлі – танкі, усё, што перасоўваецца па зямлі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках