27 лiпеня 2024, Субота, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя заклікала РФ дэмабілізаваць і вярнуць на радзіму завербаваных на вайну індыйцаў

5
Індыя заклікала РФ дэмабілізаваць і вярнуць на радзіму завербаваных на вайну індыйцаў

Індыйцаў падманулі вярбоўшчыкі з Дубая.

Міністэрства замежных спраў Індыі звярнулася да расейскіх уладаў праз суайчыннікаў, якія апынуліся на вайне ва Украіне. Дыпламатычнае ведамства хоча, каб Мінабароны РФ дазволіла індыйцам пакінуць войска, не чакаючы тэрмінаў заканчэння кантрактаў, піша The Hindu.

Паводле звестак МЗС, пэўная колькасць грамадзян завербаваліся на службу ў якасці «дапаможнага персаналу». «Амбасада Індыі рэгулярна звяртаецца да адпаведных расейскіх уладаў з просьбай аб іх больш хуткім звальненні. Мы заклікаем усіх грамадзян Індыі праяўляць належную асцярожнасць і трымацца далей ад гэтага канфлікту», – сказаў афіцыйны прадстаўнік ведамства Рандхір Джайсвал.

Заява МЗС рушыла ўслед пасля таго, як 20 лютага мясцовыя СМІ паведамілі, што сама меней трое індыйцаў, нанятых Расеяй у якасці «памочнікаў для забеспячэння бяспекі», былі вымушаныя ўдзельнічаць у баявых дзеяннях супраць Украіны.

Паводле звестак крыніц, 18 індыйцаў затрымаліся ў розных прыфрантавых гарадах, у тым ліку ў Марыупалі і Данецку. Як мінімум адзін быў забіты. Індыйцаў падманулі вярбоўшчыкі з Дубая, якія паабяцалі ім высокі заробак і расейскія пашпарты за ўдзел у «дапаможных працах», а калі тыя прыбылі ў Маскву, іх навучылі абыходзіцца са зброяй і боепрыпасамі і адправілі на перадавую.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках