27 лiпеня 2024, Субота, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падпісала пагадненні аб бяспецы з Канадай і Італіяй

1
Украіна падпісала пагадненні аб бяспецы з Канадай і Італіяй
ФОТА:PRESIDENT.GOV.UA

Дакументы будуць дзейнічаць цягам 10 гадоў.

24 лютага, у другую гадавіну поўнамаштабнага ўварвання Расеі, Украіна падпісала яшчэ два пагадненні аб бяспецы – з Канадай і Італіяй.

Аб гэтым паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, піша New Voice.

«Мы з Прэм'ер-міністрам Канады Джасцінам Труда падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі паміж Украінай і Канадай. Дакумент прадугледжвае выдзяленне Канадай у 2024 годзе больш за 3 млрд канадскіх даляраў макрафінансавай і абароннай дапамогі Украіне», – заявіў Зяленскі.

Ён таксама падзякаваў Труду і ўсім канадцам за тое, што яны разам з Украінай з першага дня поўнамаштабнай вайны.

У паведамленні на сайце прэзідэнта зазначаецца, што дакумент таксама пацвярджае падтрымку з боку Канады будучага сяброўства Украіны ў NATO, у прыватнасці шляхам садзейнічання ўкраінскім рэформам і сумяшчальнасці Сіл бяспекі і абароны Украіны з Альянсам.

Таксама пагадненне фіксуе механізм 24-гадзіннага экстранага рэагавання пры паўторнай вайсковай агрэсіі супраць Украіны і прадугледжвае дапамогу нашай краіне ва ўмацаванні ўласных магчымасцей для належнага рэагавання на магчымую эскалацыю агрэсіі з боку РФ.

Дакумент дзейнічае на працягу дзесяці гадоў з дня яго падпісання і прадугледжвае магчымасць перагляду партнёрамі ў выпадку ўступлення Украіны ў NATO да заканчэння тэрміна яго дзеяння.

«Нашы сустрэчы з кіраўніком урада Італіі Джорджам Мелані заўсёды змястоўныя. Важным вынікам сённяшняй стала падпісанне двухбаковага пагаднення па бяспецы. Гэты дакумент закладвае трывалую аснову для працяглага партнёрства па бяспецы паміж Украінай і Італіяй», – заявіў прэзідэнт Украіны ў яшчэ адным паведамленні.

Ён падзякаваў Італіі за падтрымку Украіны, між іншым абараназдольнасці і аднаўлення, і за працяг выдавання вайсковай дапамогі Украіне да канца 2024 года.

Паводле паведамлення на сайце прэзідэнта Украіны, пагадненне замацоўвае асноўныя кампаненты абавязанняў бяспекі з боку Італіі, між іншым адносна доўгатэрміновай вайсковай і фінансавай дапамогі на працягу яго дзеяння. Яно вызначае прыярытэтныя сферы двухбаковага супрацоўніцтва паміж Украінай і Італіяй у вайсковай і невайсковай сферах, між іншым ў палітычнай, фінансавай, гуманітарнай і ў сферы рэформ.

Італьянская рэспубліка ўжо працягнула на 2024 год дзеянне адпаведнага заканадаўства, якое дазваляе далейшую вайсковую падтрымку, і будзе аказваць дапамогу Украіне на працягу дзесяці гадоў дзеяння гэтага пагаднення, зазначаецца ў паведамленні.

Акрамя таго, Італія і далей будзе ўносіць свой уклад у Місію ЕЗ аказання вайсковай дапамогі Украіне шляхам правядзення падрыхтоўкі вайскоўцаў і працягваць партнёрства з Адэсай і вобласцю з мэтай аказання падтрымкі, аднаўлення, узмацнення ўстойлівасці і правядзення рэформ.

Асобныя блокі дакументу вызначаюць супрацоўніцтва ў пытаннях санкцыйнага ціску на агрэсара і прыцягнення РФ да адказнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках