27 лiпеня 2024, Субота, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскіх гарадах дзясяткі затрыманых на памятных акцыях

11
У расейскіх гарадах дзясяткі затрыманых на памятных акцыях

Расейцы выйшлі на акцыі ў падтрымку Украіны.

Жыхары Масквы нясуць сёння кветкі да Салавецкага каменя, «Сцяны смутку» на скрыжаванні праспекта Акадэміка Сахарава і Садовага кола і помніка Лесе Украінцы – у другую гадавіну пачатку расейскага вайсковага ўварвання ва Украіну, паведамляе «Радио Свобода».

Каля помніка Лесе Украінцы дзяжураць супрацоўнікі паліцыі, якія здымаюць на камеру тых, хто прыйшоў з кветкамі, піша «Медыязона». Са спасылкай на аднаго з чытачоў выданне таксама адзначае, што дворнікі хутка адносяць кветкі ў найбліжэйшую сметніцу.

Пра тое, што супрацоўнікі «Гармоста» выкідваюць прынесеныя кветкі, напісала таксама SOTAvision. Выданне апублікавала відэа, на якім мужчына ў форме «Гармоста» кажа, што атрымаў ад начальства адпаведны загад.

Каля помніка затрымалі ўдзельніка адзіночнага пікету, які стаяў з плакатам «НЕ ВАЙНЕ». Каля Салавецкага каменя затрымалі дзяўчыну з букетам жоўта-сініх кветак, піша Новая газета.Еўропа.

У Санкт-Пецярбургу да помніка ўкраінскаму пісьменніку Тарасу Шаўчэнку прынеслі кветкі і плакат з крывавымі адбіткамі далоняў па-над назвамі ўкраінскіх гарадоў.

Паводле інфармацыі АУС-Інфа, 24 лютага на розных памятных акцыях з нагоды другой гадавіны вайны і смерці ў калоніі Аляксея Навальнага затрымалі не менш як 32 чалавек у дзевяці гарадах: 27 ускладалі кветкі ў памяць аб памерлым палітыцы, трое пратэставалі супраць вайны ва Украіне, яшчэ дваіх затрымалі на акцыі жонак мабілізаваных.

Таксама сёння акцыі салідарнасці з Украінай запланаваны ў многіх краінах: у спісе сотні лакацый.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках