27 лiпеня 2024, Субота, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нам важны кожны патрон!

3
Нам важны кожны патрон!

Сёння мы маем патрэбу ў вашай падтрымцы.

Дарагія сябры! Больш за 25 гадоў «Хартыя’97» — на вастрыі барацьбы з рэжымам Лукашэнкі.

Мы называлі Лукашэнку дыктатарам, калі гэта яшчэ не было шырокай практыкай. Пісалі аб рэвалюцыі, калі ўсе гаварылі аб "стабільнасці". Асвятлялі акцыі пратэсту, даючы людзям надзею.

Менавіта таму рэжым забіў заснавальніка нашага сайта Алега Бябеніна ў 2010 годзе, распляжыў рэдакцыю і арыштаваў галоўную рэдактарку Наталлю Радзіну, а ў 2017 заблакаваў «Хартыю».

Нягледзячы на вымушаную эміграцыю, блакаванне, абмежаваныя рэсурсы, мы застаёмся самым чытаным незалежным сайтам у Беларусі, які паспяхова супрацьстаіць прапагандзе Пуціна і Лукашэнкі.

І гэта менавіта дзякуючы вам, нашым верным чытачам, працуе сайт Charter97.org, а краіна мае надзею на перамены.

Сёння мы маем патрэбу ў Вашай падтрымцы і таму наважылі даць яшчэ адну магчымасць дапамагчы нашай камандзе — праз пляцоўку Patreon. Вы можаце стаць нашым патронам і штомесяц бяспечна падтрымліваць дзейнасць сайта зручнай для Вас сумай.

Як працуе Patreon?

Гэта сучасная пляцоўка, праз якую аўтары і мэдыі могуць збіраць ахвяраванні.

На сэрвісе Patreon Вы можаце купіць падпіску на "Хартыю’97", выбраўшы суму, якой Вы хочаце нас падтрымаць.

Сістэма прапануе Вам або стварыць рахунак, прыдумаўшы пароль, або аўтарызавацца праз пошту альбо сацыяльныя сеткі. Затым Вы робіце перавод.

Першы раз аплата спісваецца ў дзень, калі вы купляеце падпіску. Затым сума, якую вы выбралі, будзе спісвацца 1-га дня кожнага месяца.

Важны момант: аплата ідзе наўпрост платформе, а ў аплатных сэрвісах не паказваецца, каго Вы наважылі падтрымаць, што робіць падтрымку праз Patreon самым бяспечным спосабам дапамагчы нам.

У сваім кабінеце на Patreon Вы зможаце ў любы момант змяніць суму падтрымкі або адпісацца ад нас.

Нагадаем, што Вы маеце магчымасць падтрымаць нас праз PayPal і ахвяраваннямі на рахунак фонду «Хартыя’97».

Нам вельмі патрэбная Ваша дапамога. Нам важны кожны патрон!

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках