Знойдзены новы паказчык здароўя сасудаў
- 24.02.2024, 20:06
- 12,752
![Знойдзены новы паказчык здароўя сасудаў](https://i.c97.org/ai/505270/aux-head-1657002379-20220705_heart_360.jpg)
Новае даследаванне можа легчы ў аснову ранняй дыягностыкі захворванняў.
Навукоўцы знайшлі новы паказчык крыві, які дазваляе прадказаць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў незалежна ад узроўня халестэрыну. Даследаванне апублікаванае ў часопісе Circulation Research.
Даследнікі вывучылі цукровае «пакрыццё» імунаглабулінаў G (IgG) у людзей. Бялкі IgG – кампаненты імуннай сістэмы, яны звязаны з хранічным запаленнем і з абаронай ад інфекцый. Папярэднія даследаванні паказалі, што запаленне – важны фактар рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў.
У новай працы навукоўцы высветлілі, што характар пакрыцця бялку IgG цукровымі рэшткамі дазваляе прадказаць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў, інфаркту і інсульту незалежна ад узроўню халестэрыну ў крыві.
Даследаванне можа легчы ў аснову ранняй дыягностыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў. Таксама IgG N-гліканы, гэта значыць прымацаваныя да бялку IgG цукру, могуць стаць мішэнямі для новых сродкаў прафілактыкі атэрасклерозу.
«Нашы вынікі ўяўляюць сабой шматабяцальны і недаацэнены новы біямаркер, які мае вялікі патэнцыял для стратыфікацыі рызыкі, прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў, дыягностыкі і лячэння», – зрабілі высновы навукоўцы.