27 лiпеня 2024, Субота, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяніс Пракапенка: «Азоў» рыхтаваўся да бітвы з ворагам восем гадоў

8
Дзяніс Пракапенка: «Азоў» рыхтаваўся да бітвы з ворагам восем гадоў

Менавіта гэта дазволіла Марыупалю амаль тры месяцы трымацца ў поўным атачэнні.

Камандзір «Азова» Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка ў «Фэйсбуку» напісаў тэкст, прымеркаваны да другой гадавіны поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну:

- Два гады таму пачалося поўнамаштабнае ўварванне войскаў РФ ва Украіну. «Азоў» сустрэў ворага ў Марыупалі.

Мы рыхтаваліся да гэтай бітвы восем год. Кожны дзень мы рабілі ўсё, каб індывідуальная падрыхтоўка кожнага байца «Азава» і зладжанасць усіх аддзяленняў, узводаў, рот, батальёнаў і асобных падраздзяленняў была на самым высокім узроўні. Баявы досвед, які мы атрымлівалі пры вызваленні Марыупаля і Шырокіна, у Мар'інцы, Ілавайску, на Светладарскай дузе і іншых участках фронта ААС, уважліва аналізаваўся намі. Мы падрабязна разбіралі кожны бой, працавалі над памылкамі і ўвесь час патрабавалі ад сябе яшчэ лепшых вынікаў.

Гісторыя давяла, што абраны намі шлях быў адзіным правільным з усіх іншых варыянтаў. Знясільваючая падрыхтоўка, жалезная дысцыпліна і дух пабрацімства – вось што дазволіла Марыупалю амаль тры месяцы трымацца ў поўным атачэнні. Навучаныя і падрыхтаваныя як фізічна, так і псіхалагічна байцы «Азова» змагаліся за кожную вуліцу, за кожны дом, а галоўнае – за кожнае жыццё, якое спрабавалі знішчыць акупанты.

Сёння мы чарговы раз падкрэсліваем, што вайна патрабуе ад кожнага з нас складаных, але неабходных рашэнняў. Наперадзе нас чакае яшчэ нямала вялікіх, лёсавызначальных бітваў. Адзіны шанец выйсці з іх пераможцамі і захаваць Украіну – узяць на сябе адказнасць стаць у шыхт і рыхтавацца, пакуль ёсць такая магчымасць і пакуль ёсць час. Пакуль проста ў гэтыя хвіліны тысячы нашых воінаў на фронце прыкладаюць звышчалавечыя намаганні, каб тыя, хто ў тыле, маглі атрымаць неабходныя веды і навыкі.

Я ганаруся кожным нашым жаўнерам, які зараз стаіць пад шквалам агню ворага, адбіваючы штурмы акупантаў, хвалю за хваляй, не адступае пад напорам варожага нашэсця, контратакуе і, нягледзячы ні на што, трымае нашы межы. Для мяне гонар быць вашым камандзірам і стаяць разам з самымі адважнымі ваярамі сучаснасці.

Вайна доўжыцца 10 год. «Азоў» быў у авангардзе падзей з самага пачатку. І так будзе да перамогі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках