У Віцебскім заапарку ратуюць двух медзведзянят
11- 7,768
Іх маці спалохалі леснікі.
Двухмедзведзянят, пакінутых маці, выходжваюць спецыялісты Віцебскага заапарка. Гісторыю касалапых браціка і сястрычкі заапарк расказаў у Instagram.
Жывёл давялося выключыць з дзікай прыроды пры даволі драматычных абставінах, піша tochka.by.
Як распавялі ў заапарку, усё пачалося, калі ў лясным масіве паміж Заходняй Дзвіной і возерам Сяляева працаўнікі лясніцтва пазначалі межы будучай дзялянкі пад рубку.
Адзін з мужчын пайшоў далёка ад калег. Як ён распавёў пазней, у нейкі момант сугроб у 10 м ад яго заварушыўся, і адтуль падняўся… мядзведзь. Здранцвеўшы, чалавек не мог скрануцца з месца, а спалоханы звер кінуўся ў гушчар.
Кінутыя малыя
Ляснік паклікаў астатніх работнікаў, і яны вырашылі разгледзець пакінуты бярлог, калі раптам заўважылі, што ён не пусты: унутры знаходзіліся медзведзяняты. Людзі тут жа пакінулі гэтае месца, каб даць мядзведзіцы магчымасць вярнуцца да малых. Аднак гэтага не адбылося.
Вярнуўшыся на наступны дзень, супрацоўнікі лясніцтва па слядах зразумелі, што маці так і не наведала медзведзянят, а значыць, жыццё малых было пад пагрозай.
У выніку ратаваць іх 21 лютага прыехала цэлая камісія, якая канчаткова ўпэўнілася, што мядзведзіца пакінула патомства. Каб медзведзяняты не памерлі ад голаду ці нападу іншых звяроў, Касалапых было наважана забраць з лесу.
Ці вінаватыя работнікі лясніцтва?
Намеснік старшыні камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксей Маркоўскі падкрэсліў, што наяўнасць бярлогі ў гэтай частцы лесу аказалася для людзей поўнай нечаканасцю.
Гэта тэрыторыя не належыць да асабліва ахоўнай, тут не зафіксавана ўстойлівая папуляцыя чырвонакніжных жывёл. Паводле звестак Беларускага таварыства паляўнічых, яшчэ ў пачатку зімы нішто не паказвала на прысутнасць мядзведзя ў гэтай мясцовасці.
Таму працаўнікі лясніцтва ні ў чым не вінаватыя: яны толькі рабілі сваю працу і паведамілі аб пакінутых медзведзянятах, як толькі змаглі.
Як выходжваюць медзведзянят
Маленькіх мядзведзяў – самца і самку – даставілі ў Віцебскі заапарк. Там іх агледзеў ветэрынарны лекар, а пасля пачалася рэабілітацыя малых, якія, як сказалі ў заапарку, «пакуль настолькі малыя, што нават не ўмеюць самастойна спраўляць натуральныя патрэбы».
«Цэлы дзень праз кожныя паўтары гадзіны выпайваю іх з бутэлечак з саскамі сумессю вяршкоў і малака. Трэба сачыць, каб малым было цёпла, суха, каб у іх не ўздумаліся жывоцікі, дыханне заставалася лёгкім», – распавядае ветэрынар і па сумяшчальніцтве дырэктарка заапарка Ірына Арлова.
Цяпер спецыялісты запэўніваюць, што стан медзведзянят стабілізаваўся. Калі жыццё малых будзе па-за небяспекай, вырашыцца іх далейшы лёс.