14 красавiка 2024, Нядзеля, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое рыбакоў наважылі выйсці на лёд Салігорскага вадасховішча

9
Двое рыбакоў наважылі выйсці на лёд Салігорскага вадасховішча
АРХІЎНАЕ ФОТА

Іх давялося ратаваць.

На Салігорскім вадасховішчы работнікі Таварыства ратавання на вадзе выратавала двух рыбакоў, паведамляе МНС.

Сёння, 24 лютага, а 9.16 ратавальнікам паведамілі, што на вадаёме трэснуў лёд і двое рыбакоў аказаліся ў вадзе. Адзін мужчына быў у выратавальнай камізэльцы, да якой быў прымацаваны свісток, з яго дапамогай ён пачаў клікаць падмогу.

Работнікі выратавальнай станцыі Таварыства ратавання на вадзе дасталі рыбакоў і даставілі іх на бераг. Медыкі хуткай агледзелі рыбаловаў, ад шпіталізацыі тыя адмовіліся.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках