Акупанты з ПВК «Мядзведзь» учынілі страляніну і збілі наведвальнікаў кавярні ў Крыме
16- 25.02.2024, 10:25
- 18,246

«Рускі свет» як ён ёсць.
Расейскія акупанты адсвяткавалі «дзень абаронцы айчыны» ў часова акупаваным Крыме.
Як паведамляе ўкраінскі журналіст Дзяніс Казанскі, 23 лютага ў пасёлку Чарнаморскім (Крым) п'яныя найміты ПВК «Мядзведзь» (81 брыгада) уварваліся ў кавярню «Крэпасць», адкрылі стральбу з аўтаматаў і жорстка збілі цывільных.
Папярэдне ўстаноўлена, што ў выніку жорсткай бойкі пацярпелі некалькі жанчын і мужчын. Адзін з пацярпелых у цяжкім стане.
«Двое лысаватых хамаватых мужчын, якія збівалі наведвальнікаў, выявіліся вайскоўцамі пры пасадзе. Яны выпівалі і адзначалі 23 лютага ў кавярні. Яны канфліктавалі з людзьмі ў кавярні, ім нешта не спадабалася, і яны выклікалі падмацаванне з падраздзялення «Мядзведзь». Узброеныя людзі ў масках уварваліся на балкончык установы, дзе людзі размаўлялі і палілі, і пачалі іх збіваць. Прычым канфлікт першапачаткова ў іх узнік не з людзьмі на балконе. Майго хлопца пасадзілі на крэсла і пачалі жорстка збіваць дубінкамі. Таксама дасталася ягонаму брату, які спрабаваў за яго заступіцца, і сябрам.
Калі мы спрабавалі высветліць імёны гэтых людзей, нам паведамілі, што справу будуць спрабаваць замяць. Гэта паведамілі людзі, якія маюць дачыненне да вайскоўцаў, скажам так. Ужо заўтра мы едзем у вайсковую пракуратуру падаваць заяву», - распавяла адна з пацярпелых.