УСУ ліквідавалі начальніка штаба і групу топ-афіцэраў войска РФ
11- 25.02.2024, 11:00
- 14,004

Званні пачынаюцца з палкоўніка.
Расея працягвае несці значныя страты ў спробах захапіць новыя тэрыторыі Украіны. Так, украінскім абаронцам удалося ліквідаваць адразу некалькі важных вайскоўцаў варожага войска.
УСУ паспяхова ліквідавалі начальніка штаба батальёна войска Расеі, а таксама некалькіх важных вайскоўцаў з высокімі званнямі. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў афіцэр Узброеных сіл Украіны Анатоль «Шцірліц» Штэфан.
З яго слоў, спісы загінулых акупантаў папоўнілі:
палкоўнік Паўсцьян Раман;
падпалкоўнік Мурзееў Аляксандр;
начальнік штабу батальёну 25 АМСБр капітан Сабіраў Цімур;
капітан Леўчанка Канстанцін;
капітан Какоткін Дзмітрый;
капітан Герус Аляксей;
старэйшы лейтэнант Багранцаў Максім;
лейтэнант Папоў Павел.
Анатоль Штэфан таксама абнародаваў фота загінулых расейскіх захопнікаў.
