СМІ: На поўдні Украіны загадкава паміраюць арганізатары «выбараў» Пуціна
6- 25.02.2024, 11:50
- 16,214

Пры дзіўных абставінах.
У акупаванай частцы Запарожскай вобласці Украіны загінулі два расейскія калабаранты, якія займаліся арганізацыяй «выбараў» расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
Мясцовыя здраднікі напалоханыя. Аб здарэннях распавёў расейскі тэлеграм-канал «Кремлёвская табакерка», паведамляе Дыялог.UA.
Паводле звестак рэсурсу, у акупаваных Мелітопалі і Такмаку амаль адначасова памерлі два калабаранты, якія актыўна займаліся «выбарамі».
«Памёр мужчына 42 гадоў, сябра адной з участковых «выбарчых камісій». Прычына смерці - раптоўны сардэчны прыступ.
56-гадовую жанчыну забілі каля яе дома - разбілі галаву. Ходзяць чуткі, што яе забілі дыверсанты: яна вельмі дапамагала з арганізацыяй «выбараў», - паведаміў канал.
Абедзве смерці, як сцвярджаецца, «дзіўныя». Так, памерлы здраднік не меў ніякіх праблем з сэрцам і быў у добрай фізічнай форме. З забойствам жанчыны яшчэ цікавейшая сітуацыя, бо з ёй нібыта расправіліся рабаўнікі, якія не ўзялі ні яе тэлефон, ні грошы з партманэта.
Расейскі канал адзначыў, што нядаўна ў акупаваным Марыупалі была ліквідаваная цэлая група расейцаў, якія прыехалі ў горад займацца «выбарамі».
Яны былі атручаныя. Расейцы і мясцовыя калабаранты мяркуюць, што ўсе тры выпадкі - аперацыя Украіны па зрыве «выбараў», таму яны ў моцнай трывозе.
«З'явіліся чуткі пра «блукаючых дыверсантаў», якія ездзяць па розных рэгіёнах Расеі і хочуць сарваць «выбары». Правяраем такую версію, чуткі, вядома, непрыемныя», - піша расейскі канал.
Усім, хто задзейнічаны ў пераабранні дыктатара на акупаваных тэрыторыях, рэкамендуюць праявіць асаблівую асцярожнасць.