27 лiпеня 2024, Субота, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BILD: Расейскія войскі ўвайшлі ў Ластачкіна і Рабоціна

17
BILD: Расейскія войскі ўвайшлі ў Ластачкіна і Рабоціна

У Генштабе УСУ заявілі аб баях за населеныя пункты.

Расейскія войскі ўвайшлі ў Ластачкіна каля Аўдзееўкі і Рабоціна на Запарожскім фронце.

Пра гэта паведамляе эксперт BILD па аналізе адкрытых звестак Юльян Рэпке. Ён супаставіў відэазапісы з фронту з мапай мясцовасці і прыйшоў да наступных высноў:

У Запарожскай вобласці УС РФ працягваюць ліквідацыю выступу вакол Рабоціна. За апошні час яны зноў захапілі большую частку вёскі. «Некалькі тысяч украінскіх жаўнераў загінулі пры вызваленні гэтага сяла летась. А некалькі тысяч расейцаў загінулі ў баях за яго ў чэрвені-жніўні 2023 года», - нагадвае аналітык.

У Данецкай вобласці расейскія войскі ўвайшлі ў сяло Ластачкіна за 2 км на захад ад Аўдзееўкі. Раней УСУ адступілі з вёскі Стэпавага на тым жа кірунку.

На падлікі Рэпке, усяго за апошнія чатыры дні Украіна страціла чатыры вёскі на розных адцінках фронту. «Сённяшні ўзровень падтрымкі Захаду прывядзе да перамогі Расеі ў сярэднетэрміновай перспектыве», – канстатуе аналітык.

Інфармацыю аб захопе Ластачкіна войскамі РФ пацвердзілі аналітыкі DeepState.

«Вораг акупаваў Ластачкіна. Працягваюць ціснуць на Паўночнае і Арлоўку», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама захоп пасёлка пацвярджае баец 24 АШБ «Айдар» з пазыўным «Асман». У сваім Telegram-канале ён паведаміў, што ўкраінскія падраздзяленні пакінулі Ластачкіна, каб пазбегнуць страт у асабовым складзе і каб расейцы не змаглі перацяць лагістычныя шляхі.

У той жа час у ранішняй справаздачы Генштаба УСУ паведамілі, што цягам 24 лютага ўкраінскія абаронцы адбілі 14 нападаў акупантаў у раёнах населеных пунктаў Ластачкіна, Паўночнага, Першамайскага і Невельскага Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках