27 траўня 2024, панядзелак, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як перамагчы Пуціна: у Расеі агучылі галоўную ўмову

11
Як перамагчы Пуціна: у Расеі агучылі галоўную ўмову
Вольга Раманава

Адказ прасцейшы, чым здаецца.

Перамагчы кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна проста. Трэба, каб перамагла Украіна.

Пра гэта «24 каналу» заявіла кіраўніца дабрачыннага фонду «Русь, якая сядзіць» Вольга Раманава, адзначыўшы, што варта ўсімі сіламі дапамагаць украінскай дзяржаве. Трэба, дарэчы, узмацніць санкцыі.

«Процьма расійскіх людзей, якія маюць непасрэднае дачыненне да вайскова-прамысловага комплексу, да вайны, не пад санкцыямі і выдатна адчуваюць сябе ў Марбельях, у Амерыцы», - сказала Раманава.

На Блакітным узбярэжжы адпачываюць былыя супрацоўнікі КДБ і сенатары. Кіраўніца дабрачыннага фонду «Русь, якая сядзіць» адзначыла, што тыя расейцы, якія развязалі вайну, на вайне ж зараз нажываюцца і жывуць у Еўропе. Таму трэба ўвесці абмежаванні.

«Не ведаю, чаму такія санкцыі слабыя. Чаму Украіне дапамогу не павялічваюць? Вось, гэта тая самая еўрапейская палітыка, амерыканская палітыка, выбары і да таго падобнае», – дадала Вольга Раманава.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках