У Лідзе з назіральнай ямы падпаленага гаража выратавалі мужчыну
2- 25.02.2024, 14:32
- 5,048

Працэс паказалі на відэа.
У Лідзе з назіральнай ямы падпаленага гаража выратавалі 42-гадовага мужчыну. Аб гэтым паведаміла прэс-служба МНС.
Паведамленне ратавальнікам аб палаючым гаражы на вуліцы 1-ай Хасанаўскай паступіла сёння а 05:48.
На месца адправіліся 4 пажарныя разлікі. У гаражным кааператыве гарэў адзін з боксаў, вонкі выбіваўся шчыльны дым. Дзверы былі зачыненыя.
Работнікі МНС выбілі іх, усярэдзіне гарэў легкавы Renault, у гаражы было шчыльнае задымленне. У назіральнай яме ратавальнікі знайшлі мужчыну, вынеслі яго на вуліцу і перадалі медыкам. У цяжкім стане яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай лякарні.
Пажар ліквідавалі. Агнём пашкоджанае аўто. Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца, паведамляе прэс-служба МНС.

