«Прыдуркаватасць і адвага»: у Менску шасцёра мужчын здзівілі мінакоў
23- 25.02.2024, 15:34
- 21,896

Меркаванні наконт іх учынку падзяліліся.
Беларуска апублікавала ў TikTok відэа, на якім паказала дзіўныя паводзіны шасцярых мужчын на Свіслачы ў Менску. Сама аўтарка назвала іх «ненармальнымі». Зрэшты, многія каментатары з ёй пагадзіліся.
«МНС і выратаванне на водах без працы 100% не застануцца!!! На вуліцы +8, вада ў Свіслачы далёка не стаялая, а ненармальныя рыбакі сядзяць», — здзівілася жанчына.
На кадрах відаць шасцярых мужчын, якія сядзяць на лёдзе пасярод ракі і спрабуюць лавіць рыбу.
Многія карыстальнікі падзялілі абурэнне аўтаркі роліка. Самы папулярны каментар - «Прыдуркаватасць і адвага - наша ўсё!».
«Вось так 14 гадоў таму загінуў мой бацька. Хлопцы, будзьце асцярожныя.. ВАС СЯМ'Я ДОМА ЧАКАЕ!!!!», - падзялілася яшчэ адна жанчына.
«Клан несмяротных», - напісаў яшчэ нехта.
Таксама некаторыя выказалі меркаванне, што «такіх штрафаваць трэба».
Аднак былі і тыя, хто палічыў такі занятак бяспечным: «Я так быў адкалоўся і паплыў па цячэнні, але там рака 2 м глыбіні». Але аўтарка роліка запярэчыла: «У гэтым месцы Свіслач далёка не 2 метры».Беларуска апублікавала ў TikTok відэа, на якім паказала дзіўныя паводзіны шасцярых мужчын на Свіслачы ў Менску. Сама аўтарка назвала іх «ненармальнымі». Зрэшты, многія каментатары з ёй пагадзіліся.
«МНС і выратаванне на водах без працы 100% не застануцца!!! На вуліцы +8, вада ў Свіслачы далёка не стаялая, а ненармальныя рыбакі сядзяць», — здзівілася жанчына.
На кадрах відаць шасцярых мужчын, якія сядзяць на лёдзе пасярод ракі і спрабуюць лавіць рыбу.
Многія карыстальнікі падзялілі абурэнне аўтаркі роліка. Самы папулярны каментар - «Прыдуркаватасць і адвага - наша ўсё!».
«Вось так 14 гадоў таму загінуў мой бацька. Хлопцы, будзьце асцярожныя.. ВАС СЯМ'Я ДОМА ЧАКАЕ!!!!», - падзялілася яшчэ адна жанчына.
«Клан несмяротных», - напісаў яшчэ нехта.
Таксама некаторыя выказалі меркаванне, што «такіх штрафаваць трэба».
Аднак былі і тыя, хто палічыў такі занятак бяспечным: «Я так быў адкалоўся і паплыў па цячэнні, але там рака 2 м глыбіні». Але аўтарка роліка запярэчыла: «У гэтым месцы Свіслач далёка не 2 метры».
@marishka_and_ko #берегисебя ♬ Ёбу дал - ПНЕВМОСЛОН