Украіна праводзіць кансультацыі аб адкрыцці паветранай прасторы
4- 25.02.2024, 17:10
- 5,346
Пра гэта расказаў міністр інфраструктуры Украіны.
Украіна праводзіць кансультацыі з еўрапейскімі і амерыканскімі рэгулятарамі бяспекі аб адкрыцці паветранай прасторы.
Пра гэта расказаў міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў на форуме Украіна. Год 2024, які праходзіць у Кіеве ў нядзелю, 25 лютага.
«Складаны працэс, але першыя фармальныя крокі Украіна робіць ужо зараз. Менавіта ў гэтыя тыдні мы падаем афіцыйныя заявы, ацэнку рызык у адпаведныя рэгулятары», - сказаў Кубракоў.
У той жа час ён зазначыў, што дакладныя тэрміны адкрыцця паветранай прасторы называць ніхто не будзе.
"Нам важна каб амерыканскія і еўрапейскія рэгулятары пацвердзілі наш алгарытм дзеянняў", – дадаў Кубракоў.