Менскае «Дынама» дазналася пра спаборніка ў плэй-оф КХЛ
9- 25.02.2024, 19:27
- 6,276

Беларуская каманда яшчэ ні разу не выходзіла ў другі раўнд.
Менскае "Дынама" дазналася пра спаборніка з плей-оф Кантынентальнай хакейнай лігі. У 1/8 фіналу беларуская каманда згуляе з маскоўскім "Дынама".
Гэта стала зразумела пасля таго, як СКА саступіў 25 лютага "Куньлуню". Маскоўскае "Дынама" забяспечыла сабе перамогу ў Заходняй канферэнцыі аб выніках рэгулярнага чэмпіянату. А менскае "Дынама" незалежна ад выніку апошняга гульнявога дня фінішуе восьмым.
Беларуская каманда адзін раз сустракалася з аднайменным расеійскім клубам у накаўт-раўндзе. Гэта было ў 2012 годзе, і тады маскоўскае “Дынама” лёгка перамагла ў серыі да чатырох перамог - 4:0.
Першыя два матчы будучай серыі пройдуць у расейскай сталіцы, а затым два двубоі прыме "Мінск-арэна". Гульні 1/8 фіналу плей-оф КХЛ запланаваны з 29 лютага да 13 сакавіка. Нагадаем, менскае “Дынама”» ні разу ў клубнай гісторыі не выходзіла ў другі раўнд.