Зяленскі патлумачыў, навошта Сырскі праводзіць аўдыт у войску
11- 25.02.2024, 20:52
- 7,624
Гетман УСУ хоча наведаць кожную брыгаду і зрабіць высновы.
Гетман Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі праводзіць аўдыт у войску для таго, каб падрыхтаваць рэзэрвы.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэсавую канферэнцыю прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Са слоў кіраўніка дзяржавы, Сырскі хоча наведаць кожную брыгаду і зрабіць высновы.
"Якія менавіта? Перш за ўсё - пытанні рэзэрваў і пытанні ратацыі... Для гэтага трэба падрыхтаваць нармальна рэзэрвы. Яны не былі падрыхтаваныя нармальна. Мы мусім прызнаваць свае слабыя месцы і мы мусім іх выправіць. А каб іх выправіць, трэба разумець, што адбываецца», — дадаў Зяленскі.
Таксама, як адзначыў прэзідэнт, Сырскі праверыць сітуацыю "ў кабінетах", хто там сядзіць і чаму.
Таксама гетман падчас аўдыту зоймецца колькасцю мабілізаваных і высветліць, які адсотак з іх знаходзіцца на фронце.