27 лiпеня 2024, Субота, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У жніўні 2020-га аўтамабіль з расейскімі нумарамі пратараніў вароты аддзела КДБ

4
У жніўні 2020-га аўтамабіль з расейскімі нумарамі пратараніў вароты аддзела КДБ

Што гэта было?

Альянс расследавальнікаў Беларусі знайшоў дакументы, з якіх стала вядома аб здарэнні, якое мела месца 31 жніўня 2020 года ў Воршы.

Як высветліў Альянс расследавальнікаў Беларусі, позна ўвечары 31 жніўня 2020 года п'яная гурма на аўтамабілі Mercedes-Benz пратараніла вароты Аршанскага міжраённага аддзела КДБ. Пашкодзіўшы вароты, гурма з'ехала і накіравалася ў гульнявы клуб "Вегас". Там іх і затрымала міліцыя.

Кіроўца ўжо меў суджанасць за п'яную язду і 5-гадовую забарону на кіраванне аўтатранспартам.

Як вынікае з даведкі, накіраванай на імя кіраўніка УУС Віцебскага абласнога выканкама, на просьбы прайсці ў службовы аўтамабіль, каб паехаць на медычны агляд, мужчына "адказаў адмовай, стаў упірацца нагамі ў падлогу, размахваць рукамі, спрабаваў вырвацца, чым зладзіў непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі". . У выніку да мужчыны была ўжытая фізічная сіла, яго змясцілі ў ізалятар.

Для кіроўцы і пасажыраў «прыгода» скончылася адміністрацыйнай і паўторнай крымінальнай справай за язду ў п'яным выглядзе.

Пры гэтым раздзімаць гэтую гісторыю ўлады не сталі: у прэсавых рэлізах праваахоўных органаў і ў матэрыялах дзяржаўных мэдый аб здарэнні ў Воршы нічога не паведамлялася. «Што лагічна, бо нападнікі не маюць ніякіх сувязяў з апазіцыяй або ўдзельнікамі пратэставых маршаў-2020», — падсумоўвае Альянс расследавальнікаў Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках