15 кастрычнiка 2024, aўторак, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі серыял пра гопнікаў «Слово пацана» хацелі выкарыстоўваць для агітацыі за Пуціна

7
Расейскі серыял пра гопнікаў «Слово пацана» хацелі выкарыстоўваць для агітацыі за Пуціна

Для гэтых мэт жадалі выкарыстаць і іншыя фільмы.

Папулярны расейскі серыял пра гопнікаў “Слово пацана” Крэмль хацеў выкарыстаць у якасці перадвыбарчай агітацыі за Пуціна.

У супольным расследаванні "Важных гісторый" і "Медузы" журналісты высветлілі, што вясной 2023 у адміністрацыі Пуціна была прадэманстраваная вялікая прэзентацыя, якая называлася "Творчы кантэнт да выбараў".

У дакуменце былі згаданыя ў тым ліку фільмы “Холоп 2”, «Лёд 3», мюзікл “Брэменскія музыкі» і фільм-казка “По щучьему велению”. Разам з серыялам "Слово пацана" вышэйпаказаныя творы па задумцы аўтарам закліканы забяспечыць "падвышэнне ўзроўню ведаў насельніцтва аб пазітыўных зменах у жыцці людзей у Расеі, аб гістарычных і сучасных дасягненнях суайчыннікаў, аб героях нашых дзён і прыкладах для пераймання".

Як пішуць журналісты, аўтары фільмаў не ведалі, што іх творы будуць выкарыстаныя ў якасці агітацыі за Пуціна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках