27 лiпеня 2024, Субота, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска ўсё ж здадуць элітны даўгабуд, супраць якога пратэставалі суседзі

5

Але дату зноў перанеслі.

Элітную новабудоўлю «Гастэла Рэзідэнс» у цэнтры Менска, на якую скардзіліся мясцовыя жыхары, планавалі ўвесці ў эксплуатацыю ў лютым 2024-га, але тэрміны зноў перанеслі. Агенцтва «Мінск-Новости» высветліла прычыну.

Элітны жылы комплекс «Гастэла Рэзідэнс» каля парку Перамогі пачалі будаваць у 2019-м. Аднак з-за асцярог жыхароў суседніх дамоў, што новабудоўля пазбавіць іх сонечнага святла, будаўніцтва прыпынілі - пастанавілі ўдасканаліць праект.

Работы на будпляцоўцы аднавіліся ў 2021 годзе, а тэрміны здачы аб'екта некалькі разоў пераносіліся з 2021-га на 2022-ы, а затым і на 2023-ы. З апошніх звестках, жылы комплекс планавалася ўвесці ў эксплуатацыю ў лютым 2024-га. Пазней на сайце забудоўшчыка з'явілася інфармацыя, што тэрмін будаўніцтва зменены да 1 сакавіка.

Як расказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Чэрнікаў, зараз аб'ект мае высокую ступень гатоўнасці. Па стане на 20 лютага трэба скончыць шкленне часткі балконаў. Паркінг таксама практычна закончаны, засталося дапрацаваць дэталі.

- У працэсе будаўніцтва ўносіліся некаторыя змены ў праектную дакументацыю, а гэта значыць, што іх трэба ўзаконіць да ўводу будынка ў эксплуатацыю. Цяпер забудоўнік падаўся на экспэртызу. Нарматыўны тэрмін яе правядзення - на працягу месяца. Таму пакуль арыентуемся на сярэдзіну сакавіка, - удакладніў Чэрнікаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках