27 лiпеня 2024, Субота, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Der Spiegel: Нямеччына вядзе таемныя перамовы з Індыяй аб закупе набояў для Украіны

9
Der Spiegel: Нямеччына вядзе таемныя перамовы з Індыяй аб закупе набояў для Украіны

У Берліне кожныя два тыдні збіраецца нефармальная група.

Нямеччына вядзе непублічныя перамовы з Індыяй, каб праз пасярэднікаў набыць у краіны артылерыйскія набоі і перадаць іх Украіне. На складах гэтай дзяржавы, паводле звестак інсайдэраў, захоўваюцца некалькі сотняў тысяч артылерыйскіх стрэлаў.

Афіцыйна ў Берліне і Нью-Дэлі перамовы не каментавалі. У Der Spiegel са спасылкай на крыніцы заявілі, што ўрад Індыі падтрымлівае сяброўскія стасункі з Расейскай Федэрацыяй, таму кантакты дзяржаў наконт продажу боепрыпасаў трымаюць у таямніцы.

«Як следства, зараз вядуцца таемныя перамовы аб тым, ці можна атрымаць боепрыпасы праз пасярэднікаў», – гаворыцца ў артыкуле.

Паводле інфармацыі журналістаў, у Берліне кожныя два тыдні збіраецца нефармальная група афіцэраў, дыпламатаў і дзяржаўных службоўцаў з канцылярыі, фінансавага і эканамічнага ведамстваў. Яны даюць парады, з якімі дзяржавамі патэнцыйна можна падпісваць кантракты і як схіліць іх да пазітыўнай пастановы.

У Der Spiegel не выключаюць, што такія ўгоды ў інтарэсах Украіны магчымыя таксама з арабскімі краінамі. Некаторыя з іх маюць вялікую колькасць набояў. Акрамя таго, некаторыя краіны на Балканах ці ў Афрыцы таксама маюць запасы ці могуць працягваць вытворчасць прыдатных боепрыпасаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках