27 лiпеня 2024, Субота, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Вугоршчыны адобрыў заяўку Швэцыі на ўступленне ў NATO

14
Парламент Вугоршчыны адобрыў заяўку Швэцыі на ўступленне ў NATO

Цяпер заяўку павінен ухваліць прэзідэнт Вугоршчыны.

Парламент Вугоршчыны адобрыў 26 лютага заяўку Швэцыі на ўступленне ў NATO. «За» прагаласавалі 188 дэпутатаў, «супраць» - шэсць, паведамляе еўрапейская рэдакцыя Politico.

«Уваходжанне Швэцыі ў склад NATO ўмацуе бяспеку Вугоршчыны, таму я заклікаю вас ухваліць гэтую заяўку», - заявіў прэм'ер-міністр краіны Віктар Орбан на адкрыцці вясновай сесіі парламента.

Першапачаткова вугорскі парламент планаваў прагаласаваць аб чаленстве Швэцыі ў альянсе на пазачарговым пасяджэнні 5 лютага - гэта значыць, да пастановы турэцкага парламента. Аднак дэпутаты партыі «ФІДЭС» байкатавалі галасаванне. Лідар партыі Матэ Кочыш выступіў за правядзенне такога галасавання толькі пасля візіту швэдскага прэм'ера ў Будапешт.

23 лютага, прэм'ер-міністр Швэцыі Ульф Крыстэрсан усё ж наведаў Будапешт для абмеркавання шэрагу пытанняў з вугорскім прэм'ерам Віктарам Орбанам. Кіраўнік рэспублікі назваў гутарку «цікавай, захапляльнай і прадуктыўнай». Ён заявіў, што парламент «прыме неабходныя пастановы» на галасаванні 26 лютага. Лідары таксама абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы абароны. Швэцыя ў рамках укладзенага пагаднення аб бяспецы паабяцала паставіць Вугоршчыне чатыры знішчальнікі Gripen.

Пасля ўхвалення парламентам Вугоршчыны пастанова будзе адпраўленая часоваму прэзідэнту краіны Ласла Кёверу, у якога ёсць пяць дзён, каб ухваліць заяўку і накіраваць сваю пастанову ў Дзярждэп ЗША. У выпадку з Фінляндыяй гэты працэс заняў тры дні. Вашынгтон, у сваю чаргу, афіцыйна запрашае новую краіну ўступіць у альянс.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках