27 лiпеня 2024, Субота, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарбату з цвіллю папулярных гатункаў прадавалі ў адной з крам Магілёва

7
Гарбату з цвіллю папулярных гатункаў прадавалі ў адной з крам Магілёва

Гэтая гарбата пастаўляецца ў Беларусь з РФ.

Магілёўскія эпідэміёлагі падчас чарговай праверкі крам знайшлі ў продажы гарбату з цвіллю. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Магілёўскага абласнога цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Зрэшты, няякасны чай знайшлі ў краме «Святлафор» на вуліцы Лазарэнкі, 73.

Вынікі лабараторных даследаванняў паказалі, што ў некалькіх відах чайнай прадукцыі была цвіль. Гаворка ідзе аб такіх папулярных марках, як «Гіта» і Riston.

Цвіль знайшлі ў гарбаце чорнай байхавай дробнай Special гандлёвага знака Riston у пакеціках (партыя вырабленая 11.06.2022 года, вытворца — ТАА «Мал Ком», Расея, імпарцёр у Беларусь — менская кампанія «ЛенПрадуктСэрвіс»), а таксама ў гарбаце чорнай байхавай індыйскай « Гіта» ў пакеціках (дата вырабу — лістапад 2023 года, прыдатная да канца кастрычніка 2026 года, вытворца — ТАА «ОРЫМІ», Расея, пастаўшчык у Беларусь — віцебская кампанія «КМА ПРОД-ТРЭЙД»).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках