УСУ знішчылі 10 расейскіх квадрацыклаў за тыдзень на Запарожскім кірунку
2- 26.02.2024, 19:18
- 5,552
![УСУ знішчылі 10 расейскіх квадрацыклаў за тыдзень на Запарожскім кірунку](https://i.c97.org/ai/585225/aux-head-1708964244-20231122_vsu_dron_360.jpg)
Відэа.
На Запарожскім кірунку аператары дронаў з 1-й асобнай танкавай Северскай брыгады знішчылі дзесяць варожых квадрацыклаў за тыдзень.
На відэа ўдалося захаваць момант, як байцы спынілі спробу расейцаў змяніць асабовы склад з выкарыстаннем квадрацыкла. Дзякуючы дакладнасці ўкраінскіх воінаў транспартны сродак быў знішчаны скідамі з БПЛА, паведамляе Цэнзор.НЕТ.