27 лiпеня 2024, Субота, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У парламенце Швэцыі хочуць неадкладнай пастановы пра пастаўку Украіне самалётаў Gripen

18
У парламенце Швэцыі хочуць неадкладнай пастановы пра пастаўку Украіне самалётаў Gripen

Падрабязнасці.

Лідар швэдскай партыі «Цэнтр» Мухарэм Дэмірок хоча неадкладнай пастановы наконт паставак краінай знішчальнікаў Gripen ва Украіну.

Пра гэта паведамляе Aftonbladet.

Да гэтых патрабаванняў таксама часткова далучыліся прадстаўнікі «Сацыял-дэмакратычнай працоўнай партыі». Дэмірок чакае ад прэм'ера Швэцыі пастановаў наконт паставак самалётаў ужо сёння.

Выданне адзначае, што «Цэнтр» ужо даўно настойвае на адпраўцы самалётаў ва Украіну, яшчэ да таго, як Швэцыя будзе прынятая ў NATO.

Усе апазіцыйныя партыі занялі станоўчую пазіцыю, акрамя сацыял-дэмакратаў з агаворкай, што Швэцыя спачатку павінна ўступіць у NATO. Пра гэта заявіла лідарка партыі Магдалена Андэрсан у сваёй прамове на плошчы Сэргеля ў Стакгольме ў гэтыя выходныя на дэманстрацыі ў падтрымку Украіны.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках