25 красавiка 2024, Чацвер, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ адмовіў лукашэнкаўскім «дэпутатам» у легітымнасці

5
ЕЗ адмовіў лукашэнкаўскім «дэпутатам» у легітымнасці

Таксама Еўразвяз заклікаў да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў і іх рэабілітацыі.

Новыя “дэпутаты” “палаты прадстаўнікоў” і “мясцовых саветаў” Беларусі не маюць дастатковай дэмакратычнай легітымнасці, як і сам выбарчы працэс. Пра гэта заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль па выніках “парламенцкіх выбараў”, якія прайшлі ў Беларусі.

“Бесперапынны і беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсій, парушэнняў правоў чалавека, абмежаванняў палітычнага ўдзелу і доступу да незалежных СМІ з боку рэжыму Лукашэнкі сур'ёзна падарвалі легітымнасць выбарчага працэсу. У гэтым кантэксце відавочна, што ўмовы для свабодных і справядлівых выбараў не былі выкананыя, а новыя парламенцкія і мясцовыя дэпутаты не маюць дастатковай дэмакратычнай легітымнасці”, - гаворыцца ў заяве Барэля.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі таксама выказаў шкадаванне, што беларускія ўлады насуперак міжнародным абавязанням не запрасілі прадстаўнікоў БДІПЧ АБСЕ ў якасці назіральнікаў.

Барэль ад імя ЕЗ заявіў аб падтрымцы права беларусаў выбіраць сваіх прадстаўнікоў праз дэмакратычныя і празрыстыя выбары, заклікаў да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў і іх рэабілітацыі.

“ЕЗ высока ацэньвае і падтрымлівае намаганні беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці. Рашучасць беларускага народа, які з вялікай рызыкай для сябе працягвае бараніць дэмакратыю, з'яўляецца важным чыннікам, які ўсяляе надзею”, - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, 25 лютага ў Беларусі адбыўся адзіны дзень галасавання. Праверыць інфармацыю, якую публікуе ЦВК, немагчыма - незалежнага назірання за кампаніяй няма, незалежныя экзітполы не праводзяцца.

Да сёлетніх “выбараў” былі дапушчаныя толькі лаяльныя рэжыму кандыдаты. Сотні тысяч актыўных грамадзян у 2020-м і наступныя гады з'ехалі з краіны, ратуючыся ад рэпрэсій, тысячы апанентаў улады сядзяць у турмах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках