4 снежня 2024, Серада, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралійскі мільярдэр Форэст надумаў дапамагчы Украіне

6
Аўстралійскі мільярдэр Форэст надумаў дапамагчы Украіне
ЭНДРУ ФОРЭСТ

Ён ахвяруе $3,3 млн для размінавання.

Мільярдэр з Аўстраліі Эндру Форэст і ягоная былая жонка Нікола паабяцалі накіраваць «мільёны даляраў на праекты размінавання» ва Украіне, паведаміў аўстралійскі тэлеканал 9News 27 лютага. Са звестак апошняга, дабрачынны фонд Форэста Minderoo Foundation (яго ўзначальвае Нікола) мае намер накіраваць 5 млн аўстралійскіх даляраў ($3,3 млн) на "абясшкоджванне наземных мін у тых рэгіёнах Украіны, дзе вырошчваюцца сельскагаспадарчыя культуры, каб зрабіць іх бяспечнымі для фермераў".

Раней Форэст абавязаўся ўкласці блізу $500 млн у эканоміку Украіны пасля заканчэння канфлікту. Мільярдэр таксама паабяцаў выдаткаваць $750 млн на аднаўленне энэргетычнай і камунікацыйнай інфраструктуры Украіны.

У чэрвені 2023 года прэм'ер-міністр Аўстраліі Энтані Альбанэзэ заяўляў, што краіна накіруе Украіне чарговы пакет дапамогі на 110 млн аўстралійскіх даляраў ($72,1 млн), які ўключае 70 адзінак вайсковай тэхнікі. Яшчэ 10 млн аўстралійскіх даляраў ($6,6 млн) планавалася перадаць у ААН для надання гуманітарнай дапамогі. З улікам гэтага аб'ём дапамогі Аўстраліі Украіне з лютага 2022 года дасягнуў $527,7 млн.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках