З'явіліся новыя дэталі загадкавай смерці 35-гадовага сына кіраўніка «Раснафты» Сечына
22- 27.02.2024, 12:07
- 39,372
Родныя не вераць у версію «тромба» і падазраюць забойства.
Сям'я памерлага нядаўна спадчынніка кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына не верыць у афіцыйную версію ягонага імклівага скону. 35-гадовы Іван Сечын, паводле афіцыйнай высновы лекараў, памёр з прычыны тромба, які адарваўся.
Аднак ні кіраўнік «Раснафты», ні іншыя сямейнікі ў гэту выснову не паверылі і замовілі дадатковыя экспэртызы, якія шукаюць, у тым ліку, сляды наяўнасці яду ў арганізме памерлага. Пра гэта са спасылкай на неназванага сябра сям'і Сечыных паведаміў расейскі Telegram-канал ВЧК-ОГПУ.
Са звестак канала, цяпер Іван Сечын ужо пахаваны: ягонае цела пахавалі ў сямейнай магіле на адных з самых прэстыжных могілках Санкт-Пецярбурга.
«Як распавяла крыніца, само пахаваннк і 9 дзён з дня смерці прайшлі ў вузкім коле: сам Ігар Сечын, ягоная былая жонка Марына (маці Івана) і самыя блізкія людзі», – піша выданне.
У той жа час, суразмоўца канала распавёў, што сям'я Сечына не верыць у натуральныя прычыны смерці спадчынніка кіраўніка «Раснафты»: сваякі памерлага западозрылі, што яму дапамаглі пакінуць гэты свет.
«У натуральную смерць Івана (ад тромба, як вынікае з афіцыйнай высновы лекараў), у сям'і не вераць і чакаюць вынікаў замоўленай асобна экспертызы, у тым ліку на атручэнне», - адзначае ВЧК-ОГПУ.
Нагадаем, 20 лютага стала вядома аб смерці 35-гадовага сына кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына. Ён таксама з 2014 года займаў кіроўную пасаду ў кампаніі, якой кіруе ягоны бацька.