27 лiпеня 2024, Субота, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-ваенкары знайшлі новага вінаватага ў разгроме РФ на палігоне пад Валнавахай

3
Z-ваенкары знайшлі новага вінаватага ў разгроме РФ на палігоне пад Валнавахай

Ён пашыхтаваў акупантаў з 36-й мотабрыгады для сустрэчы генерала Майсеева.

Расейскія Z-каналы паведамілі, што ў нанясенні прыцэльнага ўдару па палігоне акупантаў у Трудоўску каля Валнавахі вінаваты Арцём Паланенка, 1979 года нараджэння.

Z-паблік «Салдацкая праўда» паведаміў, што той не загінуў, і нават не знік без вестак.

Ён сядзіць «на яме», піша dialog.ua.

Нібыта менавіта ён пашыхтаваў акупантаў з 36-й мотабрыгады на палігоне ў Трудоўскім, чакаючы прыбыцця камандзіра 29-й арміі Майсеева.

Нібыта менавіта «Палыч» затым зняў наступствы прылётаў, а сам ролік пераслаў знаёмаму. Той яго і выклаў у Сетку. Самае цікавае, што пакаранне панёс нейкі «Палыч», які проста пашыхтаваў акупантаў дзеля Майсеева. Сам вінаваты ў урачыстасці і нават камандзіры 36-й мотабрыгады пакарання не панеслі. Ну і сітуацыя з Паланенкам таксама выклікае шэраг пытанняў. Шмат акупантаў было ліквідавана, а ён проста сядзіць «на яме».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках