24 красавiка 2024, Серада, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Паўночная Карэя паскорыла тэмпы паставак сакрэтнай зброі Пуціну

10
Bloomberg: Паўночная Карэя паскорыла тэмпы паставак сакрэтнай зброі Пуціну

Што знаходзіцца ў кантэйнерах?

Паўночная Карэя адправіла ў Расею блізу 6700 кантэйнераў, у якіх можа знаходзіцца блізу 3 мільёнаў набояў калібру 152 мм, заявіў міністр абароны Паўднёвай Карэі Шын Вон Сік.

Як піша Bloomberg, наўзамен Расея пастаўляе Паўночнай Карэі прадукты харчавання, сыравіну і дэталі, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці зброі, сказаў міністр абароны Паўднёвай Карэі.

Паводле ягоных слоў, харчовы правіянт дапамагае Кіму стабілізаваць кошты тавараў першай неабходнасці. Калі пастаўкі зброі будуць пашырацца, мяркуе Шын Вон Сік, Расея будзе перадаваць КНДР усё больш ваенных тэхналогій, што можа павялічыць магчымасці Пхеньяна пагражаць рэгіёну.

Паводле ацэнак Цэнтральнага банка Паўднёвай Карэі, гадавы аб'ём эканомікі Паўночнай Карэі складае блізу 25 мільярдаў даляраў, і краіна адчайна мае патрэбу ў харчаванні, нафце, будаўнічых матэрыялах і валюце для міжнароднага гандлю.

Зброя, якую Кім пастаўляе Расеі, магчыма, каштуе некалькі мільярдаў даляраў, а падтрымка, якую ён атрымлівае ад Пуціна, адное з самых вялікіх дасягненняў Кіма з таго часу, як ён прыйшоў да ўлады амаль 12 гадоў таму.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках