27 лiпеня 2024, Субота, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі ў Беларусі пачнуць выдаваць пасведчанні кіроўцы на 20 гадоў

17
Калі ў Беларусі пачнуць выдаваць пасведчанні кіроўцы на 20 гадоў

Выдача будзе адбывацца цягам трох працоўных дзён.

Пасведчанні кіроўцы тэрмінам на 20 гадоў пачнуць выдаваць у Беларусі з 23 сакавіка. Гэта прадугледжана ўказам нумар 55, падпісаным 16 лютага. Поўны тэкст указа з'явіўся на Нацыянальным прававым партале. Цяпер пасведчанні выдаюцца на 10 гадоў.

«Павелічэнне тэрміну выдадзеных пасведчанняў кіроўцы дазволіць знізіць нагрузку на рэгістрацыйныя аддзелы і аўтааматараў», - кажа ў каментары БелТА начальнік аддзялення рэгістрацыйна-экзаменацыйнай дзейнасці і тэхнічнага нагляду ГУ ДАІ МУС Аляксандр Шмаенкаў.

Паводле ягоных слоў, гэта адпавядае міжнароднай практыцы: многія краіны выдаюць пасведчанні на такі тэрмін.

Таксама будуць зменшаныя тэрміны рэгістрацыі транспартных сродкаў у ДАІ — 7 працоўных дзён замест ранейшых 10. Выдача пасведчання кіроўцы будзе адбывацца на працягу трох працоўных дзён, а не пяці, як зараз.

На транспарт, які раней не зарэгістраваны на тэрыторыі дзяржаў-чальцоў Еўразійскага эканамічнага саюза, трэба будзе афармляць электронны пашпарт. За гэтую працэдуру адказвае «Белмытсэрвіс».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках