27 лiпеня 2024, Субота, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Чэхіі дазволіў 20 грамадзянам краіны ваяваць ва Украіне

3
Прэзідэнт Чэхіі дазволіў 20 грамадзянам краіны ваяваць ва Украіне
ПЁТР ПАВЕЛ

Яшчэ 54 чалавекі не атрымалі адабрэння.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну Чэхія адобрыла ўдзел у вайне на ўкраінскім баку дваццаці сваіх грамадзян. Аб гэтым прэзідэнт Чэхіі Пётр Павел паведаміў у інтэрв'ю тэлеканалу Nova 26 лютага, яго цытуе Radio Prague International.

54 чалавекі, якія хацелі абараняць Украіну, не атрымалі адабрэнне ад прэзідэнта.

«У выпадку з некаторымі заяўнікамі - гэта невыкананне ўмоў, напрыклад, чалавек не павінен праходзіць паводле крымінальнай справы, бо для яго гэта можа быць добрай магчымасцю ўцёкаў», - распавёў Павел.

Удзел у прыняцці пастановы таксама бяруць міністэрствы абароны і ўнутраных спраў, зазначыў кіраўнік чэшскай дзяржавы.

«Але рэч яшчэ і ў тым, што некаторыя з гэтых людзей знаходзяцца ў актыўным рэзерве. У такім выпадку іх адсутнасць можа пагоршыць баяздольнасць [Чэхіі]», - растлумачыў Павел.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках