Другі за дзень: УСУ збілі яшчэ адзін Су-34 расейцаў
33- 27.02.2024, 17:13
- 35,228

За апошнія дні ўкраінцы знішчылі ўжо 10 самалётаў Расеі.
Украінскія вайскоўцы збілі яшчэ адзін расейскі знішчальнік-бамбавік Су-34. Ён стаў другім за дзень і дзясятым за апошні час.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Telegram камандуючага Паветраных сіл Мікалая Алешчука.
«Блізу 14.00 адпрацавалі па чарговым Су-34. Кірунак - той жа!
Цэль - нязменная!» - напісаў ён.
Генерал адзначыў, што пры такіх стратах баявой і спецыяльнай авіяцыі расейцы павінны задумацца і, прынамсі, на час спыніць «авіяцыйныя мясныя штурмы».
«Што ж, працуем далей. Да перамогі», - дадаў Аляшчук.

За апошнія дні УСУ знішчылі ўжо 10 самалётаў расейцаў, у тым ліку гэты. Літаральна раніцай 27 лютага стала вядома аб «прызямленні» такога ж расейскага борта днём раней, 26 лютага.