У Варшаве тысячы фермераў выйшлі на пратэст
62- 27.02.2024, 18:14
- 13,258
![У Варшаве тысячы фермераў выйшлі на пратэст](https://i.c97.org/ai/585382/aux-head-1709046665-20240227_action_wawa_36.jpg)
Наперадзе шэсця яны размясцілі інсталяцыю ў выглядзе танка.
У аўторак, 27 лютага, тысячы польскіх фермераў зладзілі маштабны пратэст у Варшаве. Пратэстоўцы выступаюць супраць імпарту прадуктаў харчавання з Украіны і палітыкі «зялёнага курсу» ЕЗ.
Удзельнікі акцыі перацялі дарогі і вуліцы. На адной з цэнтральных плошчаў яны распалілі вогнішчы і фаеры. У справу ўмяшалася паліцыя. Пратэстоўцы разгарнулі сцягі, банеры, а таксама наперадзе шэсця размясцілі інсталяцыю ў выглядзе танка, паведамляе polsatnews.pl.
Са слоў мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага, у шэсці бяруць удзел прыкладна 10 тысяч чалавек.
![](https://i.c97.org/ai/585382/aux-1709046581-36eduioo5q9jbqiacxezo9twugvwmpw6.png)
![](https://i.c97.org/ai/585382/aux-1709046581-4qq1dx7kuzyzaaa9c6q1p1bdq1xobry7.png)
![](https://i.c97.org/ai/585382/aux-1709046582-5tz7hqok1y2mqbcqzoqxvusdhob4m59u.png)
![](https://i.c97.org/ai/585382/aux-1709046582-afa522weeysy6iiy7fcoebvtsh6keq2i.png)