У Менску загарэлася былая рэстарацыя «Журавінка»
4- 27.02.2024, 18:21
- 9,558

На даху будынка бачныя полымя і чорны дым.
У Менску загарэўся будынак на скрыжаванні вуліц Інтэрнацыянальнай і Зыбіцкай. На даху будынка бачныя полымя і чорны дым. У гэтым будынку раней размяшчалася вядомая рэстарацыя «Журавінка».
На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі МНС. Паводле папярэдніх звестак, ніхто не пацярпеў.
