27 лiпеня 2024, Субота, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест чатырох самалётаў МС-21 «Аэрафлоту» даслалі пластмасавы макет

4
Замест чатырох самалётаў МС-21 «Аэрафлоту» даслалі пластмасавы макет

Планы расейскіх чыноўнікаў разбіваюцца аб санкцыі.

«Аэрафлот» прадставіць макет самалёта МС-21 на расейскім Сусветным фестывалі моладзі, які пройдзе ў Сочы ў пачатку сакавіка, расказала намесніца дырэктара дэпартамента продажаў і маркетынгу кампаніі Валянціна Грабнёва.

Як паведамляе The Moscow Times, МС-21 — гэта расейскі пасажырскі самалёт, яго серыйную вытворчасць меркавалася пачаць у 2016 ці 2017 годзе, але яна шмат разоў адкладалася і цяпер плануецца на 2024 год. Першы палёт МС-21 адбыўся ў 2017 годзе, хоць яшчэ ў 2009 на авіясалоне МАКС-2009 вытворца заявіў аб планах паставіць выраб самалётаў на паток да 2016. У лютым 2019 года кіраўнік «Растэха» Сяргей Чэмезаў паведаміў, што тэрміны запуску ў серыйную вытворчасць М -21 зрушваюцца на канец 2020 года, у студзені 2022 года ён зноў перанёс тэрміны - ужо на 2024 год.

У 2021 годзе «Аэрафлот» заяўляў аб планах прыняць чатыры расейскія самалёты МС-21 у парк групы цягам наступнага года. Авіякампанія «Расія», якая ўваходзіць у групу «Аэрафлот», паведамляла, што плануе пачаць палёты на МС-21 летам 2022 года.

У сярэдзіне мінулага гады расейскія службоўцы прадставілі праграму развіцця авіятранспартнай галіны, паводле якой у найбліжэйшыя гады расейскім авіязаводам нібыта трэба ў 46 раз павялічыць выпуск цывільных самалётаў і вярнуцца да паказчыкаў, якіх не было нават у познім СССР. Аднак планы расейскіх чыноўнікаў разбіваюцца аб санкцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках