27 лiпеня 2024, Субота, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы на мяжы з Беларуссю затрымалі ўкраінскага журналіста

У Польшчы на мяжы з Беларуссю затрымалі ўкраінскага журналіста
МІХАІЛ ТКАЧ

Ён здымаў сюжэт аб гандлі краіны з РФ.

У Польшчы каля мяжы з Беларуссю праваахоўнікі затрымалі журналіста «Украінскай праўды» Міхаіла Ткача разам з аператарам падчас здымкі матэрыялу аб гандлі краіны з РФ і Беларуссю. Пра гэта паведаміў Ткач, яго цытуе «Украінская праўда» 27 лютага.

Адзначаецца, што сітуацыю ўдалося развязаць толькі пасля агалоскі і ўмяшання пасольства Украіны ў Польшчы.

«Ля мяжы Польшчы з Беларуссю да нас пад'ехалі польскія паліцыянты і паказалі значок. Мы паказалі нашыя дакументы і пасведчанні журналісцкія. Яны пачалі хапаць нашы камеры, абшукваць...Далей нас прывезлі ў камендатуру. Амаль 10 чалавек пачалі абшукваць наш аўтамабіль, нас, выкінулі нашы рэчы на капот, забралі ўсе карткі памяці з камер, забралі ўсе тэлефоны, дакументы», - распавёў Ткач.

З яго слоў, на допыце ў камендатуры ён паведаміў, што прадстаўляе СМІ і сказаў, што здымае матэрыял, як Польшча гандлюе з краінай-агрэсаркай РФ праз Беларусь і самой Беларуссю - «як сельскагаспадарчая прадукцыя ідзе з Расеі і Беларусі ў Польшчу».

Паведамляецца, што Ткача і аператара ўтрымлівалі ў камендатуры не менш за чатыры гадзіны і адпусцілі толькі пасля дазволу «зверху». Пры гэтым ім не дазвалялі ні з кім звязацца, а ў польскай камендатуры дапытвалі не толькі паліцыянты, але і прадстаўнікі спецслужбы.

Украінскае выданне падкрэсліла, што некаторыя знятыя матэрыялы журналістамі былі выдаленыя з карт памяці. Журналісты размаўляюць з адвакатамі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках