Украінскія дэсантнікі знішчылі калону расейцаў пад Данецкам
1- 27.02.2024, 19:51
- 8,006
Гэта ўдалося зафіксаваць на відэа.
Калону расейскіх вайскоўцаў удалося знішчыць байцам Узброеных сіл Украіны ля вёскі Новоміхайлаўкі Данецкай вобласці. Працэс удалося зафіксаваць на відэа. Пра гэта паведамляецца ў Telegram-канале камандуючага ўкраінскай аператыўна-стратэгічнай групоўкай войскаў «Таўрыя» Аляксандра Тарнаўскага.
- Дэсантнікі 79 АДШБр паляць варожую тэхніку каля Новаміхайлаўкі, - гаворыцца ў заяве.
Адзначаецца, што актыўныя штурмавыя дзеянні на Таўрыйскім кірунку адбываюцца штодня практычна па ўсёй лініі фронту.
Тарнаўскі дадаў, што дзякуючы гераізму і неймавернай стойкасці ўкраінскіх абаронцаў знішчаем ворага, яго тэхніку і рэзервы.
Толькі за апошні тыдзень агрэсар страціў на Таўрыйскім кірунку 30 танкаў і 104 баявых браняваных машын.