У Краснаярску партызаны ліквідавалі расейскага баевіка, які забіваў украінскіх палонных
20- 27.02.2024, 20:07
- 25,802

Ён пад запіс прызнаўся ў ваенных злачынствах, учыненых на тэрыторыі Украіны.
У расейскім Краснаярску быў ліквідаваны ваенны злачынец Канкееў Сяргей. Ягоны аўтамабіль падарвалі партызаны.
Як адзначае партызанскі рух «Экстрэміст», Канкееў пад запіс прызнаўся ў ваенных злачынствах, учыненых на тэрыторыі Украіны. Ён расстраляў трох украінцаў і зарэзаў двух польскіх добраахвотнікаў.
«Таксама цікавае і ягонае месца працы. Паводле афіцыйных звестак аб працаўладкаванні, ён працаваў вертухаем у СІЗА-1 Краснаярска, якое шмат разоў фігуруе ў расследаваннях датычна катаванняў падследных», – сказана ў паведамленні.
У Краснаярскіх тэлеграм-каналах ужо дзеляцца відэа з месца выбуху: