27 лiпеня 2024, Субота, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Планеты-гікіяны: Што хаваюць іх акіяны глыбінёй тысячы кіламетраў?

2
Планеты-гікіяны: Што хаваюць іх акіяны глыбінёй тысячы кіламетраў?

Астраномы думаюць, што там даволі вады і, магчыма, ёсць жыццё

У апошнія гады астраномы пачалі «паляванне» на новы тып экзапланетаў (гэта значыць, планетаў, якія знаходзяцца за межамі Сонечнай сістэмы). Пакуль невядома, ці існуюць гэтыя планеты, якія атрымалі назву «гікіяны», у рэальнасці. Але калі так, то ў іх, паводле разлікаў навукоўцаў, ёсць шмат шанцаў быць прыдатнымі для жыцця, піша «Вакол святла».

Тэрмін гікіян (hycean) утвораны са словаў hydrogenium (вадарод) і ocean (акіян). Паверхня гікіянаў пакрытая акіянам, які складаецца з вадкай вады, а шчыльная атмасфера насычаная вадародам. Гікіяны, як мяркуюць астраномы, сваімі памерамі павінны быць значна большыя за планеты зямнога тыпу, таму іх яшчэ называюць «міні-нептунамі». Навукоўцы спадзяюцца знайсці жыццё на гікіянах з дапамогай спектраграфічнага аналізу хімічнага складу іх атмасферы на прадмет біясігнатураў – рэчываў, якія з'яўляюцца з прычыны жыццядзейнасці. Гэта могуць быць кісларод, азон, метан, аксід азоту і іншыя газы.

А пакуль астраномы спрабуюць змадэляваць умовы, якія могуць назірацца ў гэтых гіпатэтычных заселеных светах. Так, напрыклад, паводле разлікаў, адлегласць ад паверхні вады да каменнай асяродку гікіяну можа вагацца ад дзясяткаў да тысячаў кіламетраў (для параўнання, глыбіня зямных акіянаў у сярэднім складае 3,7 кіламетра). Даследаванне пра гэта апублікаванае на партале прэпрынтаў arXiv.

У цяперашні час ужо вылучана блізу дзесяці патэнцыйных планетаў-кандыдатаў у заселеныя гікіяны. Усе яны абарачаюцца вакол зорак – чырвоных карлікаў на адлегласці ў сярэднім блізу ста светлавых гадоў ад Сонечнай сістэмы. Касмічны тэлескоп Джэймса Уэба ўжо вядзе назіранне за самай шматабяцальнай з іх – адкрытай у 2015 годзе планетай K2-18b, размешчанай у сузор'і Льва.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках