«Азоў» паказаў, як ягоныя выведнікі штурмуюць пазіцыі расейцаў у Луганскай вобласці
1- 27.02.2024, 21:39
- 5,438

Відэафакт.
Сёння, 27 лютага, 12-я брыгада спецыяльнага прызначэння «Азоў» Нацыянальнай гвардыі Украіны апублікавала ў YouTube відэа, як група разведкі спецпрызначэння (ГРСП) захоплівае пазіцыі расейскіх акупантаў.
«Элементы рэйдавых дзеянняў і захоп плацдарму перад штурмавымі дзеяннямі. Працуе ГРСП 12-й брыгады спецыяльнага прызначэння “Азоў” НГУ», – падпісалі ролік азоўцы.
На відэа, якое доўжыцца 12 хвілінаў, паказаныя падзеі ў сасновым лесе на Крамянскім кірунку (Луганская вобласць).