27 лiпеня 2024, Субота, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн сустрэўся з лідарамі Кангрэса ЗША ў пытанні дапамогі Украіне

5
Байдэн сустрэўся з лідарамі Кангрэса ЗША ў пытанні дапамогі Украіне
ДЖО БАЙДЭН

Наступствы бяздзейнасці заканадаўцаў ён назваў жудаснымі.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сустрэўся з лідарамі Кангрэса ў пытанні дапамогі Украіне. Як паведамляе CNN (пераклад – «Уніян»), перад сустрэчай у Белым доме Байдэн адзначыў тэрміновую неабходнасць дапамогі Украіне. Наступствы бяздзейнасці заканадаўцаў ён назваў жудаснымі.

Амерыканскі прэзідэнт таксама дадаў, што Кангрэс абавязаны ўхваліць фінансаванне ўраду, паколькі спыненне ягонай працы «значна пашкодзіць эканоміцы».

Вядома, што па дарозе ў Белы дом спікера Палаты прадстаўнікоў Майка Джонсана спыталі, ці чакаць шатдаўну ўраду. На гэта ён адказаў, што заканадаўцы будуць працаваць, каб папярэдзіць гэта.

На самой сустрэчы прысутнічалі спікер Палаты прадстаўнікоў – рэспубліканец Майк Джонсан, сенатар-рэспубліканец і лідар меншасці ў Сенаце Мітч Макконэл, сенатар-дэмакрат і лідар большасці ў Сенаце Чак Шумер, кангрэсмэн-дэмакрат і лідар меншасці ў Кангрэсе Хакім Джэфрыс, а таксама віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Харыс.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках