Расейка паскардзілася, што не можа атрымаць ДНЖ у Беларусі
15- 28.02.2024, 11:37
- 8,074
У чым прычына?
Расейка Алена Злаціна расказала ў Tik-Tok аб тым, як спрабавала атрымаць дазвол на жыхарства ў Беларусі. Сваёй мэтай знаходжання яна вызначыла “любоў да беларускага сала”.
Ролік расейкі з нікам zzlatalenchik сабраў тысячы праглядаў і сотні гумарыстычных каментароў. Дзяўчына шчыра падзялілася гісторыяй аб тым, як спрабуе атрымаць дазвол на жыхарства ў Беларусі.
“Мяне прымушаюць перапісваць аўтабіяграфію. Аўтабіяграфія пішацца ад рукі і трэба пазначыць мэту. Я пісала, што дужа моцна люблю ваша сала, але не пасуе” - абурылася расейка ў сваім відэароліку.
Каментатары тут жа пажартавалі аб тым, што яе гастранамічныя перавагі трэба скарэктаваць:
“Паспрабуйце пазначыць бязмерную любоў да бульбы!!! Думаю, гэта аргумент…”, - напісаў адзін з карыстальнікаў.
“Напішы, што больш за ўсё любіш бульбу”, - паўтараў яму іншы.
Трэці нават нагадаў пра "агуркі і скваркі", а нехта парэкамендаваў напісаць, што "дарогу [трэба] толькі на зялёнае святло пераходзіць".
@zlata_lenchik Ответ пользователю @lomako ♬ The Morning (From Office Romance) - Anatoly Badchen & Leningrad Concert Orchestra