Сталі вядомыя дата і месца развітання з Навальным
4- 28.02.2024, 12:40
- 26,116
Пра гэта паведамілі паплечнікі забітага палітыка.
Дату і месца развітання з памерлым у расейскай калоніі Аляксеем Навальным паведамілі паплечнікі палітыка.
«Адпяванне Аляксея адбудзецца ў царкве абраза Божай Маці «Супакой мой смутак» ў Мар'іна 1 сакавіка а 14.00. Прыходзьце загадзя. Пахаванне пройдзе на Барысаўскіх могілках», - напісала прэс-сакратарка Навальнага Кіра Ярмыш.
Нагадаем, 16 лютага ФСВП Расеі паведаміў аб смерці палітвязня Аляксея Навальнага. У паведамленні пазначана, што ён памёр у калоніі пасля шпацыру. Следчы камітэт РФ арганізаваў працэсуальную праверку паводле факту смерці апазіцыянера.
22 лютага маці Аляксея Навальнага Людміле паказалі цела сына і далі пазнаёміцца з высновай. У дакуменце пазначана, што ягоная смерць наступіла ад "натуральных прычын".
23 лютага паплечнікі Навальнага заявілі, што следчы запатрабаваў ад маці палітыка на працягу трох гадзін пагадзіцца на таемнае пахаванне. У адваротным выпадку ён прыстрашыў пахаваць цела проста ў калоніі.
24 лютага Юлія Навальная паведаміла, што за дзеяннямі следчых, якія адмаўляюцца выдаць цела яе мужа, стаіць Уладзімір Пуцін. У той жа дзень цела Навальнага аддалі маці.