Непрызнанае Прыднястроўе звярнулася «па дапамогу» да Расеі
69- 28.02.2024, 15:59
- 31,834
Сепаратысты папрасілі "абараніць" іх ад Малдовы.
"Дэпутаты" акупаванага Расеяй Прыднястроўя (ПМР) звярнуліся да расейскага Савета Федэрацыі і Дзярждумы з так званай "просьбай" запуску мерапрыемстваў, накіраваных на "абарону ПМР" ва ўмовах "узмацнення ціску з боку Малдовы".
Як паведамляе малдаўскае выданне Newsmaker, адпаведная "пастанова" была прынятая на з'ездзе мясцовых "парламенцкіх" прадстаўнікоў у сераду, 28 лютага.
У "дэкларацыі" ўдзельнікі "з'езда" звярнуліся да РФ наконт "дапамогі" з-за "эканамічнай блакады", у арганізацыі якой сепаратысты абвінавачваюць улады Малдовы. Аргументам на карысць таго, што Масква павінна адгукнуцца на зварот, у тэксце пазначана "пастаяннае пражыванне больш за 220 тысяч грамадзян Расеі на тэрыторыі Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі".
Акрамя заявы на адрас Расеі, яны таксама звярнуліся ў АБСЕ, СНД, Еўрапарламент, міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа і да генеральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша з заклікам "паўплываць на кіраўніцтва Малдовы для вяртання да адэкватнага дыялогу і спыніць парушэнне правоў і свабод жыхароў Прыднястроўя".
З'явіўся і адпаведны дакумент, сапраўднасць якога цяпер пад пытаннем.